Сотні людзей у Васількове пад Кіевам прыйшлі на пахаваньне 27-гадовай Ганны Яфіменка. 18 траўня ў яе хату трапіў расейскі дрон.
Паводле відавочцаў, падчас атакі жанчына закрыла сабой свайго 4-гадовага сына Марка. Хлопчык атрымаў раненьні, але выжыў. Цяпер ён у лякарні.
Пацярпелі таксама бацькі ейнага мужа Сяргея. Сам ён служыць на лініі фронту.
Your browser doesn’t support HTML5
Пад Кіевам разьвіталіся з маладою маці, якая закрыла сабой сына ад атакі дрона
Уначы 18 траўня Расея атакавала Ўкраіну сотнямі бесьпілётнікаў «Шахед».
Днём раней у Сумскай вобласьці расейскі бесьпілётнік ударыў па маршрутцы. Загінулі 9 чалавек, у тым ліку сям’я: маці, бацька і дачка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ганарымся сваім сынам». Размова з бацькамі і блізкімі загінулага беларускага добраахвотніка Аляксея Аўдзея ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці мае Эўразьвяз «карты», каб ціснуць на Расею? Аналіз Свабоды