Канстытуцыйны суд Румыніі ў чацьвер аднагалосна адхіліў патрабаваньне кандыдата ў прэзыдэнты Джорджэ Сім’ёна адмяніць вынікі выбараў.
Гэты абмен стане найбуйнейшым ад пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны.
Кнігу Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» купіў у пецярбурскай кнігарні «Подписные издания» яшчэ 27 сьнежня «адзін грамадзянін», гэта і стала складам злачынства.
Прапанову пра стварэньне інфармацыйнага пункту ўхваліў сёньня літоўскі ўрад.
Спэцслужбы Вялікабрытаніі і яе саюзьнікаў абвінавацілі расейскую разьведку ў спробе атрымаць доступ да камэр назіраньня для маніторынгу заходняй дапамогі, якая паступае ва Ўкраіну, каб сарваць пастаўкі.
Людзі імкнуцца да больш высокага ўзроўню жыцьця і ў іх адпаведныя чаканьні ад улады, адзначыла Пяткевіч. А гэта запатрабуе інавацый, А значыць, і вялікіх выдаткаў.
Пошліна на беларускі цэмэнт складае 57,03%. Яе Ўкраіна ўвяла ў 2019 годзе.
Менск наведвае віцэ-прэм’ер ураду Кітаю Лю Гочжун.
Больш за 650 адзінак вайсковай тэхнікі будзе перакінута ў Літву для правядзеньня вучэньняў Grand Eagle-2/24, якія працягнуцца да 8 верасьня.
Чыноўніца ня раз займала пасады ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
У 1940 годзе ў якасьці дэлегаткі Народнага Сейму Саламеі Нерыс была ў Маскве з просьбай прыняць Літву ў склад Савецкага Саюзу.
Чакаецца, што ў выніку ўвядзеньня новых мытаў імпарт беларускіх і расейскіх тавараў, ахопленых рэглямэнтам, практычна спыніцца.
Афіцыйнае запрашэньне наведаць беларускую зямлю перадаў папу Рымскаму Ляву XIV старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Фраза „Нічога асабліва новага“ часта сустракаецца ў лістах беларускіх палітвязьняў. За гэтымі словамі — спроба схаваць боль і руціну зьняволеньня. Але менавіта гэтая зьнешняя будзённасьць і становіцца сьведчаньнем сыстэмнай несправядлівасьці, якую перажылі і перажываюць тысячы беларусаў.
Падазраванага затрымалі.
Кампанія Wargaming запусьціла двухтыднёвы дабрачынны праект для падтрымкі Ўкраіны ў вайне, піша партал «Зеркало» са спасылкай на сайт праекту World of Tanks.
Нашчадак двух выбітных беларускіх пісьменьнікаў пайшоў з жыцьця ва ўзросьце 78 гадоў.
Гэта будзе абавязкам навучэнцаў. Пра гэта расказала начальніца ўпраўленьня агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
Эўрапейскія дыпляматы і дэпутаты запатрабавалі неадкладнага і безумоўнага вызваленьня палітвязьняў у Беларусі.
Падзеі 22 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Польшча выступіла супраць зьняцьця вайсковых сымбаляў з польскіх могілак у Расеі. Варшава раскрытыкавала гэты крок як „правакацыю“ і спробу ўмяшаньня ў прэзыдэнцкія выбары.
Улады актыўна „рэфармуюць“ Чырвоную кнігу, масава выключаючы адтуль віды жывёлаў, якія даўно лічыліся рэдкімі ў Беларусі.
Белстат апублікаваў дэмаграфічную статыстыку за мінулы год.
Пра сьмерць зьняволенага Валянціна Штэрмера даведалася «Наша ніва». Пры гэтым дакладна невядома, калі і дзе памёр палітвязень. У 2023 годзе Штэрмера асудзілі да пяці гадоў калёніі за восем каментароў супраць уварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Беларуская аналітычная майстэрня — незалежная сацыялягічная і аналітычная ініцыятыва, заснаваная ў 2012 годзе ў Варшаве Андрэем Вардамацкім.
Цяпер наймальнік абавязаны правяраць, як жывуць мігранты, і калі трэба — выпраўляць парушэньні і інфармаваць дзяржаўныя органы.
Сотні людзей у Васількове пад Кіевам прыйшлі на пахаваньне 27-гадовай Ганны Яфіменка. 18 траўня ў яе хату трапіў расейскі дрон.
Паводле інфармацыі польскай Памежнай аховы, за мінулыя суткі нелегалы зрабілі амаль 300 спробаў пранікненьня зь беларускай тэрыторыі.
Паліцыя Мадрыду спачатку паведаміла пра стральбу каля элітнай школы, а потым назвала прозьвішча ахвяры, якой стаў украінскі палітык Андрэй Партноў.
Ваенныя дзеньні пасьля спыненьня перамоваў паміж уладамі Ўкраіны і Расеі інтэнсыфікаваліся.
Праваабарончыя арганізацыі 21 траўня выступілі з заклікам да ўладаў неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных у Беларусі.
Дональд Трамп 20 траўня анансаваў стварэньне супрацьракетнай сыстэмы «Залаты купал». Паводле Трампа, яна будзе каштаваць 175 мільярдаў даляраў. У яе рамках амэрыканскую зброю ўпершыню разьмесьцяць у космасе.
21 траўня ў свеце адзначаюць Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі.
«Мы ня будзем адпраўляць польскія войскі ва Украіну» — заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск у этэры TVP Info. Як ён падкрэсьліў, задача польскіх салдатаў — ахоўваць эўрапейскія і польскія межы зь Беларусьсю і Расеяй.
У выставе бяруць удзел больш за 150 кампаніяў зь Беларусі, а таксама зь Індыі, Ірану, Кітаю, Пакістану і Расеі.
Апэляцыйны суд ЗША вынес рашэньне, якое дае магчымасьць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE/RL) атрымаць сродкі, вылучаныя Кангрэсам ЗША.
Раней Джорджэ Сім’ён прызнаў сваю паразу ў прэзыдэнцкай гонцы.
Неадкладна вызваліць «дзеля выратаваньня яе жыцьця» палітзьняволеную Вікторыю Кульшу заклікалі 20 траўня незалежныя экспэрты, якія прызначаюцца Радай правоў чалавека ААН
Прызнаньне «экстрэмісцкімі матэрыяламі» зьместу інстаграм-старонкі выдавецтва «Скарына» ёсьць «незаконным умяшаньнем у дзейнасьць» праекту і «палітычна матываванай спробай ціску на яго супрацоўнікаў».
Гэта першы праект рэзалюцыі ў Сэнаце пасьля вяртаньня Дональда Трампа ў Белы дом, падтрыманы рэспубліканцамі. Праект заклікае да дзеяньняў у перамоўным працэсе з Расеяй.
Падзеі 21 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
20 траўня пракурор запатрабаваў пакараньня для журналістаў, абвінавачаных у так званай „справе AbzasMedia“.
Цэнтар TLScontact — афіцыйны пастаўшчык паслуг для падачы заявы на візу ў Італію.
Мужчына атрымаў адукацыю ў Беларусі і займаўся дасьледаваньнямі гісторыі свайго народу — талышоў — якія зазнаюць у Азэрбайджане моцнага ціску.
У Горацкай акадэміі адмовіліся ад дзьвюх спэцыяльнасьцяў на вочным аддзяленьні, але павялічаць набор на некаторыя іншыя.
Аўтобусы будуць ехаць да пункту пропуску „Псоу“, разьмешчанага на мяжы Расеі і самаабвешчанай рэспублікі Абхазія, якая паводле міжнародных законаў зьяўляецца часткай Грузіі.
Расейская фэдэральная служба па наглядзе ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгій і масавых камунікацый скардзілася на беларускі СМІ замежнай кампаніі.
Менскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ) уключаны ў зацьверджаны 20 траўня Радай ЭЗ 17-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі ў сувязі з агрэсіяй ва Ўкраіне.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» падлічыў, хто зь беларускіх палітзьняволеных знаходзіцца ў сытуацыі асаблівай рызыкі.
Асобна КДК адзначае, што двое затрыманых маюць дачыненьне «да экстрэмісцкай дзейнасьці».
Загрузіць яшчэ