Вугоршчына будуе новую АЭС Paks II паводле расейскага праекту. На Беларускай АЭС стаяць два расейскія рэактары ВВЭР-1200 трэцяга пакаленьня, такія ж рэактары плянуецца ўсталяваць на Paks II.
У Будапэшце праходзіць паседжаньне працоўнай групы ў супрацы дзьвюх краін, паведаміла БЕЛТА начальніца аддзелу міжнароднага супрацоўніцтва, рыхтаваньня кадраў і інфармацыйнага забесьпячэньня дэпартамэнту ядзернай энэргетыкі Міністэрства энэргетыкі Беларусі Вольга Казловіч.
Дакумэнт падпісаны ад імя дэпартамэнту ядзернай энэргетыкі Міністэрства энэргетыкі, Беларускай АЭС і АЭС Paks II у межах рэалізацыі мэмарандуму аб узаемаразуменьні паміж Міністэрствам энэргетыкі Беларусі і Міністэрствам замежных справаў і замежнага гандлю Вугоршчыны аб паглыбленьні партнэрства ў сфэры атамнай энэргетыкі.
«Дарожная мапа» прадугледжвае абмен досьведам у разьвіцьці ядзерна-энэргетычнай інфраструктуры, ядзернай і радыяцыйнай бясьпецы, абыходжаньні з радыяактыўнымі адыходамі і адпрацаваным ядзерным палівам, навукова-тэхнічнай падтрымцы эксплюатацыі АЭС.
«Беларусь пасьпяхова рэалізавала праект пабудовы і ўводу ў эксплюатацыю атамнай электрастанцыі і сёньня дзеліцца досьведам з краінамі-партнэрамі, у тым ліку з Вугоршчынай, дзе таксама будуюць новую АЭС паводле расейскага праекту з вода-вадзянымі рэактарамі пакаленьня 3+», — сказала Вольга Казловіч.
Беларуская дэлегацыя вывучае вугорскі досьвед фармаваньня сыстэмы навукова-тэхнічнай падтрымкі АЭС, наведае Цэнтар энэргетычных дасьледаваньняў у Будапэшце.
Беларуская АЭС складаецца з двух энэргаблёкаў сумарнай магутнасьцю да 2400 (2×1200) МВт.
Пасьля запуску БелАЭС Беларусь адмовілася ад імпарту 5 млрд. кубамэтраў расейскага газу ў год, доля электраэнэргіі, што выпрацоўваецца на АЭС, складае ў энэргабалянсе 27-28%.
Генеральны забудоўца БелАЭС і Paks II адзін і той жа — расейскі канцэрн «Росатом».
Праект Paks II быў запачаткаваны ў 2014 годзе міжурадавым пагадненьнем паміж Вугоршчынай і Расеяй аб двух рэактарах ВВЭР-1200, якія паставіць «Росатом», вылучаецца расейскі дзяржаўны крэдыт на фінансаваньне большай часткі праекту. У ліпені 2020 году падалі заяўку на атрыманьне ліцэнзіі для будаўніцтва Paks II за 100 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Будапэшта на беразе Дунаю.
Цяперашнія чатыры блёкі старой АЭС Paks — рэактары ВВЭР-440 — збудаваныя з 1982 па 1987 год, яны вырабляюць каля паловы электраэнэргіі краіны.
У красавіку летась Расея пачала вырабляць рэактар для першага энэргаблёку другой чаргі станцыі. Новую АЭС хочуць падлучыць да вугорскіх сетак у пачатку 2030-х гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь ужо рыхтуе перамовы з Расеяй наконт другой АЭСПляны другой АЭС для Беларусі
Тымчасам пра рыхтаваньне беларуска-расейскіх перамоваў аб будаўніцтве другой атамнай электрастанцыі ў Беларусі заявіў міністар энэргетыкі краіны Дзяніс Мароз.
Ён нагадаў, што другую АЭС для Беларусі 13 сакавіка абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін. Тады Лукашэнка папрасіў Пуціна, каб «Росатом» збудаваў у Беларусі яшчэ адну станцыю.
Спачатку, паводле міністра, будуць абмяркоўваць такія тэхнічныя пытаньні, як кошт новай АЭС, яе парамэтры, на якіх умовах магчымае будаўніцтва.
Такую ідэю Лукашэнка агучваў і раней. Нядаўна ён загаварыў пра гэта, наведваючы Менскі тэхнапарк. Яшчэ ў жніўні 2023 году ён зазначаў, што станцыю можна было б пабудаваць на ўсходзе краіны.
Намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Павел Сьнікарс на гэта адказаў, што ў Расеі да ініцыятывы ставяцца «стрымана і з асьцярожнасьцю». У кастрычніку таго ж году Лукашэнка паўтарыў прапанову, дадаўшы, што другая АЭС была б для краіны «вельмі-вельмі выгаднай».
Пад узьвядзеньне першай АЭС, якую збудавалі ў Астраўцы, Менск атрымаў ад Расеі крэдыт на 10 млрд даляраў, плюс каля 10% кошту праекту плянавалася выдаткаваць зь бюджэту Беларусі. У 2019 годзе Лукашэнка ацэньваў кошт праекту ў 7 млрд даляраў.
Пры гэтым вялікія пытаньні наконт мэтазгоднасьці будаўніцтва існуюць ня толькі да патэнцыйнай другой АЭС, але і да ўжо дзейнай. Як з экалягічнага, так і з эканамічнага боку. Розныя блёкі першай беларускай АЭС ня раз прастойвалі, а рамонт іх быў нечаканым для грамадзкасьці, хоць улады задняй датай тлумачылі, што работы «плянавыя».
Таксама былі праблемы з дастаўкай корпусу рэактара, не да канца зразумелае рашэньне пра лёс адыходаў паліва. Улады нярэдка замоўчваюць інфармацыю.
Акрамя таго, паслугі электраэнэргетыкі для насельніцтва ў Беларусі рэгулярна даражэюць. Апошняе такое падаражэньне адбылося 12 сакавіка. Хоць раней Лукашэнка і ягоныя міністры шматкроць запэўнівалі, што АЭС дапаможа стрымліваць цэны на электраэнэргію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта Лукашэнку яшчэ адна АЭС? Аналіз Валера КарбалевічаШто варта ведаць пра БелАЭС
- Беларуская АЭС ад 2011 году ўзводзілі пад Астраўцом, што ў Горадзенскай вобласьці, за 22 км ад мяжы зь Літвой, за 50 км ад Вільні і за 125 км ад Менску.
- Тэрміны запуску некалькі разоў пераносілі. Першапачаткова запуск плянаваўся на 2018 год, Лукашэнка пазьней заяўляў, што тэрміны сарвала Расея. Урэшце цырымонія запуску АЭС прайшла 7 лістапада 2020 году.
- Для будаўніцтва абраны праект АЭС-2006 — тыповы расейскі праект атамнай станцыі новага пакаленьня з выкарыстаньнем вода-вадзянога энэргетычнага рэактара ВВЭР-1200. Паводле такога ж праекту збудаваныя блёкі Новаваронескай АЭС і Ленінградзкай АЭС-2, што працуюць у Расеі.
- БелАЭС будуе расейская дзяржаўная кампанія «Росатом» за кошт крэдыту Расеі. Беларусь пазычыла да 10 млрд даляраў для фінансаваньня 90% кошту будаўніцтва двух энэргаблёкаў АЭС. Пагашэньне крэдыту пачынаецца праз 6 месяцаў з даты ўводу АЭС у эксплюатацыю, але не пазьней за 1 красавіка 2021 году. Беларусь папрасіла Расею падоўжыць крэдыт на 10 гадоў.
- На станцыі будуць два энэргаблёкі з рэактарамі ВВЭР-1200 (В-491) магутнасьцю да 1200 МВт кожны. Праектная магутнасьць АЭС — 2,4 тысячы МВт. Калі АЭС запрацуе на поўную магутнасьць, станцыя дасьць 18 мільярдаў кіляват-гадзін на год — палову таго, колькі цяпер спажывае Беларусь.
- Літва ня раз ставіла пад сумнеў абраньне для будаўніцтва АЭС астравецкай пляцоўкі. Краіна называла 10 прычын, каб не будаваць БелАЭС, абвінавачвала беларускія ўлады ва ўтойваньні інфармацыі пра станцыю. Літва пратэстуе супраць БелАЭС на найвышэйшым дзяржаўным узроўні, выказвае пратэсты ў міжнародных структурах. Літву падтрымлівае прэзыдэнтка Эстоніі.
- Пляцоўка Астравецкай АЭС была прызнаная небясьпечнай яшчэ ў 1993 годзе. Тады было знойдзена 7 прыдатных пляцовак, 15 умерана прыдатных і 6 непрыдатных. Астравецкая пляцоўка трапіла ў лік апошніх.
- Улады і чыноўнікі Беларусі нясьпешна рэагуюць на паведамленьні пра інцыдэнты на будаўніцтве ўласнай атамнай станцыі. Звычайна пра здарэньні на БелАЭС афіцыйна расказваюць толькі пасьля таго, як зьвесткі пра іх зьяўляюцца ў СМІ — так, пра падзеньне корпуса рэактара расказалі толькі пасьля міжнароднага ціску. Урэшце корпус, які ўпаў, замянілі (расейцы зьбіраюцца выкарыстаць яго на іншай АЭС). Новы выпадкова стукнулі аб слуп, але пашкоджаньняў ня выявілі, вырашылі не мяняць корпус другі раз.
- Адпрацаванае ядзернае паліва зь БелАЭС застанецца ў Беларусі. Эколягі сьцьвярджаюць, што Беларусь выбірае самы дарагі і небясьпечны спосаб захоўваць адпрацаванае паліва з АЭС.
- У сакавіку 2023 літоўская выведка заявіла, што Беларусь і «Росатом» у мінулым годзе схавалі інцыдэнты і дэфэкты ў рэактарных сыстэмах на першым і другім энэргаблёках. У Міністэрстве энэргетыкі Беларусі адпрэчылі абвінавачаньні і заявілі, што такі даклад ёсьць «мэтанакіраванай акцыяй па дыскрэдытацыі БелАЭС».
- Паводле словаў фізыка-атамніка Андрэя Ажароўскага, спыніць станцыю зараз будзе вельмі дорага. Пры гэтым ён схільны давяраць паведамленьням літоўскай выведкі. Шэраг ускосных прыкметаў сьведчыць аб тым, што на Астравецкай АЭС дзясяткі тысяч недаробак.
- Ад пачатку працы АЭС у Беларусі і на пачатак лістападу 2023 электрычнасьць падаражэла на 21–22% у залежнасьці ад тарыфу.
- Першы энэргаблёк АЭС сілкуе энэргасыстэму Беларусі з 3 лістапада 2020 году (прамыслова эксплюатуецца з чэрвеня 2021), другі — з 13 траўня 2023 году.
- З 26 ліпеня другі блёк АЭС спынілі дзеля рамонту, які назвалі плянавым. Ранейшыя рамонты на доўгія месяцы спынялі працу станцыі. Першы блёк БелАЭС ужо прайшоў два плянава-папераджальныя рамонты. У 2022 годзе ён спыняўся для гэтых мэтаў на 198 дзён, у 2023-м — на 68 дзён.
- У жніўні новым міністрам энэргетыкі замест Віктара Каранкевіча стаў Аляксей Кушнарэнка. А былога намесьніка Каранкевіча Міхаіла Міхадзюка, які непасрэдна кантраляваў АЭС, у гэтым жа месяцы пачалі судзіць за атрыманьне хабару.
- 26 жніўня намесьнік міністра энэргетыкі Дзяніс Мароз заявіў пра падрыхтоўку ведамствам справаздачы перад урадам аб мэтазгоднасьці пабудовы другой АЭС.
заявіў Міхалевіч падчас пабудовы станцыі
Беларусь і Вугоршчына падпісалі дарожную мапу супрацоўніцтва ў атамнай энэргетыцы
Дакумэнт прадугледжвае супрацу ў на 2025-2027 гадах. Вугоршчына будуе новую АЭС Paks II таксама паводле расейскага праекта. На Беларускай АЭС стаяць два расейскія рэактары ВВЭР-1200 трэцяга пакаленьня, такія ж рэактары плянуецца ўсталяваць на Paks II.
У Будапэшце праходзіць паседжаньне працоўнай групы па супрацоўніцтве дзьвюх краін, паведаміла БЕЛТА начальніца адзьдзела міжнароднага супрацоўніцтва, падрыхтоўкі кадраў і інфармацыйнага забесьпячэньня Дэпартамэнта па ядзернай энэргетыцы Мінэнэрга Беларусі Вольга Казловіч.
Дакумэнт падпісаны Дэпартамэнтам па ядзернай энэргетыцы Міністэрства энэргетыкі, Беларускай АЭС і АЭС Paks II у рамках рэалізацыі мэмарандума аб узаемаразуменьні паміж Міністэрствам энэргетыкі Беларусі і Міністэрствам замежных спраў і зьнешняга гандлю Вугоршчыны аб паглыбленьні партнэрства ў сфэры атамнай энэргетыкі.
Дарожная мапа прадугледжвае абмен досьведам па разьвіцьці ядзерна-энэргетычнай інфраструктуры, ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі, абыходжаньня з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам, навукова-тэхнічнай падтрымкі эксплуатацыі АЭС.
«Беларусь пасьпяхова рэалізавала праект па збудаваньні і ўводу ў эксплуатацыю атамнай электрастанцыі і сёньня дзеліцца досьведам з краінамі-партнэрамі, у тым ліку з Вугоршчынай, дзе таксама будуюць новую АЭС па расейскаму праекту з вода-вадзянымі рэактарамі пакаленьня 3+«, – сказала Вольга Казловіч.
Беларуская дэлегацыя вывучае вугорскі досьвед па фармаваньні сыстэмы навукова-тэхнічнай падтрымкі АЭС, наведае Цэнтар энэргетычных дасьледаваньняў у Будапэшце.
Беларуская АЭС складаецца з двух энергаблёкаў сумарнай магутнасьцю да 2400 (2х1200) МВт.
Пасьля запуску Бел АЭС Беларусь адмовілася ад імпарту 5 млрд. кубамэтраў расейскага газу ў год, доля электраэнэргіі, што выпрацоўваецца на АЭС, складае ў энэргабалянсе 27-28%.
Генеральны забудоўшчык БелАЭС і Пакш II адзін і той жа – расейскі канцэрн «Росатам».
https://rosatomnewsletter.com/ru/2024/12/19/paks-ii-picks-up-pace/
https://www.world-nuclear-news.org/articles/paks-ii-gets-key-approval-for-pouring-of-first-concrete
Праект Paks II быў запушчаны ў пачатку 2014 года міжурадавым пагадненьнем паміж Вугоршчынай і Расеяй аб двух рэактарах ВВЭР-1200, якія будуць пастаўляцца »Расатамам«, пры гэтым кантракт падтрымліваецца расейскім дзяржаўным крэдытам на фінансаваньне большай часткі праекта. Заяўка на атрыманьне ліцэнзіі на будаўніцтва была пададзеная ў ліпені 2020 года для будаўніцтва Paks II, за 100 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Будапэшта на беразе ракі Дунай.
Ужо існуючыя чатыры блёкі старой АЭС Paks – рэактары ВВЭР-440, якія былі збудаваныя ў пэрыяд з 1982 па 1987 год, яны вырабляюць каля паловы электраэнэргіі краіны.
У красавіку мінулага года Расея пачала выраб рэактара для першага энэргаблёка другой чаргі станцыі. Новую АЭС там хочуць падлучыць да вугорскіх сетак у пачатку 2030-х гадоў.
Пра рыхтаваньне беларуска-расейскіх перамоваў наконт будаўніцтва другой атамнай электрастанцыі ў Беларусі заявіў новы міністар энэргетыкі краіны Дзяніс Мароз. Ягоныя словы перадае БЕЛТА.
«Ставім перад сабой задачу — абмеркаваньне і прэзэнтацыя дакладу для кіраўніка дзяржавы аб будаўніцтве другой беларускай атамнай электрастанцыі», — адзначыў Мароз, гаворачы аб асноўных задачах Міністэрства энэргетыкі на бліжэйшы час.
Ён нагадаў, што другую АЭС для Беларусі 13 сакавіка абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін. Тады Лукашэнка папрасіў Пуціна, каб «Росатом» збудаваў у Беларусі яшчэ адну станцыю.
Спачатку, паводле міністра, будуць абмяркоўвацца такія тэхнічныя пытаньні, як кошт новай АЭС, яе парамэтры, на якіх умовах магчымае будаўніцтва аб’екту.
Такую ідэю Лукашэнка агучваў і раней. Нядаўна ён загаварыў пра гэта, наведваючы Менскі тэхнапарк. Яшчэ ў жніўні 2023 году ён зазначаў, што станцыю можна было б пабудаваць на ўсходзе краіны.
Намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Павел Сьнікарс на гэта адказаў, што ў Расеі да ініцыятывы ставяцца «стрымана і з асьцярожнасьцю». У кастрычніку таго ж году Лукашэнка паўтарыў сваю прапанову, дадаўшы, што другая АЭС была б для краіны «вельмі-вельмі выгаднай».
Пад узьвядзеньне першай АЭС, якую збудавалі ў Астраўцы, Менск атрымаў ад Расеі крэдыт на 10 млрд даляраў, плюс каля 10% кошту праекту плянавалася выдаткаваць зь бюджэту Беларусі. У 2019 годзе Лукашэнка ацэньваў кошт праекту ў 7 млрд даляраў.
Пры гэтым вялікія пытаньні наконт мэтазгоднасьці будаўніцтва існуюць ня толькі да патэнцыйнай другой АЭС, але і да ўжо дзейнай. Як з экалягічнага, так і з эканамічнага боку. Розныя блёкі першай беларускай АЭС ня раз прастойвалі, а рамонт іх быў нечаканым для грамадзкасьці, хоць улады заднім днём тлумачылі, што работы «плянавыя».
Таксама былі праблемы з дастаўкай корпусу рэактара, не да канца зразумелае рашэньне пра лёс адкідаў паліва. Улады нярэдка замоўчваюць інфармацыю.
Акрамя таго, паслугі электраэнэргетыкі для насельніцтва ў Беларусі рэгулярна даражэюць. Апошняе такое падаражэньне адбылося 12 сакавіка. Хоць раней Лукашэнка і ягоныя міністры шмат разоў гаварылі, што АЭС дапаможа ўтрымліваць цэны на электраэнэргію без павышэньня.
Што варта ведаць пра БелАЭС