Адной з гучных падзей 23 траўня стане даклад пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны, падрыхтаваны «Байполам» у тым ліку паводле зьвестак з закрытых крыніцаў. Арганізатары анансуюць яго як «першы сыстэматызаваны доказ» удзелу ўладаў Беларусі ў вайне.
«Белпол», моладзь і культура. Што будзе 23 траўня
- Удзельнікі абмяркуюць шляхі пошуку фінансаваньня культурнага сэктару.
- Пачуюць даклад пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны, падрыхтаваны «Белполам» у тым ліку паводле зьвестак з закрытых крыніцаў. Арганізатары анансуюць яго як «першы сыстэматызаваны доказ удзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне».
- Абмяркуюць за круглым сталом, «што такое культурная дыпляматыя».
- Сустрэнуцца з «народнымі амбасадарамі».
- Распрацуюць ідэі праектаў для беларускай моладзі па ўсім сьвеце.
Далучыцца да імпрэзаў можа любы ахвотны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ператварылі боль і страх у формы салідарнасьці». Як беларускія жанчыны зьмяняюць нацыю24 траўня — асноўны дзень канфэрэнцыі
Ён пачнецца зь вітальнага выступу Сьвятланы Ціханоўскай і Яна Маліцкага — дырэктара Цэнтру Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Удзельнікі абмяркуюць тэмы
- Легалізацыі, мабільнасьці, бясьпекі.
- Культуры, адукацыі і захаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці.
- Падтрымкі палітычных зьняволеных, рэпрэсаваных і добраахвотнікаў.
- Абʼяднаньня і разьвіцьця дыяспары, а таксама ўзаемнай дапамогі.
Адна гадзіна ўвечары адведзена на пытаньні палітыкам з залі і з інтэрнэту.
25 траўня гасьцей канфэрэнцыі запрашаюць на выставу з рэчамі палітвязьняў ў Музэі Вольнай Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Музэі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрылася выстава з рэчамі палітвязьняў. ФОТАПапярэдняя канфэрэнцыя «Новая Беларусь» праходзіла ў Вільні 3–4 жніўня. Яна сабрала каля 300 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Разумею, што будуць размовы пра маё мінулае». Гутарка з новым сьпікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом