Штогод 18 траўня ўва ўсім сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень музэяў — сьвята тых, хто захоўвае і перадае памяць. Ініцыяваны Міжнароднай радай музэяў (ICOM) у 1977 годзе, гэты дзень дае нагоду паразважаць, што такое музэй у XXI стагодзьдзі.
Мэдыяпраект фонду ByMedSol «Белыя Халаты» апублікаваў падрабязны дапаможнік «Як пацьвердзіць беларускі мэдычны дыплём у Польшчы». Пагаварылі зь яго стваральнікамі.
Увечары 17 траўня мільёны гледачоў ува ўсім сьвеце ўключаць трансьляцыю з швайцарскага Базэлю, дзе пройдзе фінал 69-га конкурсу песьні «Эўравізія». Сёлета пад споклічам «Сардэчна запрашаем дадому» сьпевакі з 37 краін змагаліся за ўвагу журы і глядацкую любоў.
Галоўныя падзеі тыдня ў відэа ад палітычнага аглядальніка Свабоды.
У Швайцарыі праходзіць 69-я «Эўравізія». У фінале ў суботу, 17 траўня, выступяць прадстаўнікі 26 краін. Расказваем пра асаблівасьці фэстывалю ў гэтым годзе.
Украіна і Расея ў пятніцу 16 траўня ў Стамбуле пачалі свае першыя беспасярэднія мірныя перамовы больш чым за тры гады вайны.
У Францускім інстытуце ў Празе 15 траўня адбылася 3-гадзінная імпрэза «Яе гісторыя, наша будучыня: беларускія жанчыны, якія мяняюць сьвет», на якой вядомыя беларускі расказвалі, як жанчыны паўплывалі на пратэсты супраць дыктатуры ў 2020 годзе і як яны працягваюць змагацца за свабоду зараз.
У размове з Свабодай Арцём Брухан расказаў пра сваё стаўленьне да Анжалікі Мельнікавай і яе зьнікненьня, адносіны з Паўлам Латушкам і галоўную праблему Каардынацыйнай рады.
Улады Беларусі і Расеі на нефармальны эўрапейскі саміт не запрашалі.
Слова «паліграф» неяк незаўважна перабралася з кінаэкранаў ў сучасны сьвет і нават набыло аўтарытэтнае гучаньне. На паліграфе правяраюць кандыдатаў на працу на дзяржаўныя прадпрыемствы, гэта, відаць, абавязковы складнік працэдуры прыёму на працу сілавікоў.
У 1993 годзе тры чвэрці першаклясьнікаў краіны — 76% — пайшлі ў беларускія клясы. Аднак пасьля рэфэрэндуму 1995 году пачаўся спад. Яго вынікам стала тое, што зараз толькі 8% беларускіх дзяцей вучацца па-беларуску.
Падчас сустрэчы з старшынём партыі «Белая Русь» Эдуардас Вайткус раскрытыкаваў улады Літвы, якія, на ягоную думку, вядуць краіну «шляхам зьнішчэньня і літоўцаў, і дзяржаўнасьці».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, толькі за арганізацыю і плянаваньне дывэрсіяў на чыгунцы зь сярэдзіны 2020 па студзень 2025 году у Беларусі завялі 34 крымінальныя справы, 19 чалавек былі зьняволеныя.
14 траўня 1995 году адбыўся першы ў гісторыі незалежнай Беларусі рэфэрэндум, які замяніў гістарычную сымболіку на нэасавецкую, запусьціў працэс русыфікацыі і афіцыйна вярнуў Беларусь пад кантроль Расеі. Свабода сабрала асноўныя факты пра лёсавызначальную падзею 30-гадовай даўніны.
Пасьля працяглага перапынку Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 42 палітзьняволеных. Задалі вострыя пытаньні пра памілаваньне праваабаронцу «Вясны», а таксама паразмаўлялі з памілаванай жанчынай, якая мусіла зьехаць з краіны праз шматлікія абмежаваньні, праверкі, запалохваньні.
Відэаблогер і актывіст Зьміцер Грынкевіч кажа, што пражыў у Батумі два гады, ніякіх праблемаў з грузінскімі ўладамі ня меў.
Што здарылася на тыдні, што прыцягвала ўвагу, выклікала пытаньні і давала адказы — у самых цікавых публікацыях Свабоды за апошнія сем дзён — глядзіце і чытайце.
Паэт, перакладнік і рэпэр Віталь Рыжкоў, які ў 2010-м «выбухнуў» дэбютным зборнікам «Дзьверы, замкнёныя на ключы», а потым надоўга зьнік з паэтычнага небасхілу, зноў пачаў пісаць вершы. Пагаварылі зь ім пра творчасьць і жыцьцё ў эміграцыі.
Падзеі 10 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Загрузіць яшчэ