Свабода расказвае, як беларуская дзяржава абыходзіцца з балотамі. А менавіта: адкуль на балотах пажары і колькі каштуе іх тушыць? Як вяртлявая чаротаўка прыцягнула ў Беларусь мільёны эўра і чаму зараз працэс спыніўся? Каму выгаднае будаўніцтва дарогі на Альманскіх балотах? І навошта ўвогуле балоты?
Чаму натуральных лясоў у Беларусі становіцца меней, хаця агульная плошча лясных масіваў расьце. Чаму ўлады шкодзяць лесу, калі саджаюць сосны, і прычым тут бураломы. Што зьмянілася для лясоў пасьля 2020 году і як ліквідацыя «Аховы птушак Бацькаўшчыны» замінае Беларусі прадаваць драўніну на Захад