Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве мэтро, рэстаран і фірма таксі падалі ў суд на апазыцыю


Пратэст у Маскве 27 ліпеня 2019
Пратэст у Маскве 27 ліпеня 2019

Маскоўскі мэтрапалітэн падаў пазоў да апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага і да некалькіх незарэгістраваных кандыдатаў у Маскоўскую гардуму. Пра гэта гаворыцца ў картцы на сайце судоў Масквы.

Пазоў падалі ў Копцеўскі раённы суд. Адказчыкамі, акрамя Навальнага, пазначаны незарэгістраваныя кандыдаты Юлія Галяміна, Уладзімір Мілаў, Іван Жданаў, Аляксандр Салаўёў і Ільля Яшын, а таксама кіраўнік маскоўскага штаба Навальнага Алег Сьцяпанаў. Сума і сутнасьць прэтэнзій мэтрапалітэну да апазыцыянэраў пакуль невядомыя.

Яшчэ тры пазовы да апазыцыянераў у Маскве падала кампанія «М. Такси Коммуникации». Адказчыкамі па іх таксама значацца Ільля Яшын, Юлія Галяміна і Аляксандр Салаўёў, пазоў пададзены ў іншы раённы суд — Тушынскі.

«Суд пакуль не прыняў рашэньня аб тым, прымаць ці не дадзеныя пазоўныя заявы да разгляду», — цытуе ТАСС словы прадстаўніка суду.

Раней яшчэ адзін пазоў да арганізатараў няўзгодненага мітынгу ў Маскве 27 ліпеня падаў рэстаран «Арменія» кампаніі «Анкор». Там ацанілі шкоду за закрыцьцё ўстановы ў дзень акцыі на 550 тысяч расейскіх рублёў (больш за 8 тысяч даляраў). 9 жніўня стала вядома, што кампэнсацыі шкоды ад апазыцыянэраў патрабуюць прадпрыемствы «Мосгортранс» і «Автомобильные дороги». Яны таксама падалі пазовы да ўдзельнікаў пратэстнай акцыі 27 ліпеня і запатрабавалі пакрыць шкоду, якая нібыта была нанесеная гарадзкой маёмасьці на суму ў 12,5 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 190 тысяч даляраў).

У Маскве зь сярэдзіны ліпеня працягваюцца пратэсты, зьвязаныя з тым, што гарадзкі выбаркам не дапусьціў да выбараў у гарадзкую думу больш за два дзясяткі незалежных кандыдатаў, не зьвязаных з партыяй улады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG