Беларускую дуду плянуюць уключыць у Сьпіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Пра гэта днямі паведаміла Вольга Якабсан, дырэктарка Рэспубліканскага цэнтру нацыянальных культур. Па яе словах, таксама падрыхтаваныя дакумэнты для ўключэньня ў сьпіс неглюбскіх ручнікоў.