У Беларусі ж, па словах міністра Кубракова затрымалі 185 чалавек, якіх абвясьцілі ў вышук у Расеі, піша БелТА. Якая колькасьць палітычна матываваных спраў у гэтых затрыманьнях з абодвух бакоў, невядома.
Таксама Іван Кубракоў заявіў, быццам бы сумеснымі намаганьнямі ў 2023-2024 гадах былі нібыта папярэджаныя чатыры тэракты, якія былі скіраваныя супраць «службовых асоб і аб’ектаў крытычнай інфраструктуры Беларусі і Расеі».
Ён дадаў, МУС Беларусі і Расеі супрацоўнічалі ў аналізе зьвестак пра асоб, якія маюць дачыненьне да незаконнага абароту наркотыкаў.
Міністар унутраных спраў Расеі Ўладзімір Калакольцаў сказаў, што за 2024 год і першы квартал сёлета колькасьць супрацьпраўных дзеяньняў у дачыненьні да расейцаў у Беларусі скарацілася на 10 працэнтаў. У Расеі колькасьць злачынстваў, дзе пацярпелымі сталі беларусы, за аналягічны пэрыяд зьменшылася амаль на 2 працэнты. Лічбы ён не назваў.